Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ДРОЗД Іван Міхайлавіч 

ДРОЗД Іван Міхайлавіч

[1895, в. Перціма (?) Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Літва (?) — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту дацэнт кафедры палітэканоміі Горацкага сельскагаспадарчага інстытута. Быў жанаты. Арыштаваны 4.11.1935 у Горках. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 27.3.1936 за «антысавецкую агітацыю і шпіянаж» да 3 гадоў ссылкі ў Казахстан. У канцы 1930-х г. прыгавораны да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Волжскі канцлагер Яраслаўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Магілёўскага абл. суда 2.2.1957. Асабовая справа Д. № 2411-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".