Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ІОФЕ Калман Абрамавіч 

ІОФЕ Калман Абрамавіч

[1894, Дзвінск Віцебскай губ., цяпер Даўгаўпілс, Латвія — 10.01.1938, Віцебск, НКВД], музыкант. Падчас арышту працаваў капельмейстрам. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 25.8.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 1-я Калініна, д. 2/1, кв. 16. Асуджаны «тройкай» НКВД 29.10.1937 за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракурорам Віцебскай вобл. 17.8.1989. Асабовая справа І. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".