Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ДУБАВЕЦ Мікіта Максімавіч
[1894, в. Слабада Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — 5.11.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту начальнік 11-й дыстанцыі пуці Кіраўскай чыгункі. Арыштаваны 15.8.1937 на станцыі Хвойная. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 28.10.1937 за «ўдзел у антысавецкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.