Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КУДЗЕЛЬКА Іосіф Фадзеевіч
[1894, в. Рудзенск Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер г. п. Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, НКВД], службовец, брат Івана Кудзелькі, муж Уладзіславы Аляксеевай (Кудзелька). З сялянскай сям’і. Прымаў удзел у грамадзянскай вайне, узнагароджаны ордэнам Чырвонага сцяга. У 1924 уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. начальнік Упраўлення па ахове аўтарскіх правоў пры Саюзе пісьменнікаў БССР. Арыштаваны 30.4.1937 у Мінску па адрасе: Койданаўскі тракт, д. 29, кв. 1. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 (?) як «актыўны член антысавецкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 2.12.1958. Асабовая справа К. № 13352-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.