Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КРАЧКОЎСКІ Антон Міхайлавіч 

КРАЧКОЎСКІ Антон Міхайлавіч

[1894 ці 1899, мяст. Радашковічы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — 20.12.1937, Ленінград, НКВД], педагог. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Арыштаваны 22.7.1924. Асуджаны 26.9.1924 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР за «нелегальны пераход мяжы» да 3 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Салавецкі канцлагер АДПУ Карэльскай АССР (Кемь). Падчас другога арышту (23.11.1937) загадчык пачатковай школы в. Круцец Калінінскай вобл., Расія. 14.12.1937 асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР за «здраду радзіме» да ВМП. Расстраляны. Па першай справе № 34116-с (захоўваецца з фотаздымкам ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны пpакуpатуpай БВА 8.6.1992.

Кр.: Ленинградский мартиролог.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.

 


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".