Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ІОДКА Адам Рамуальдавіч
[1893, Слуцк Мінскай губ., цяпер Мінскай вобл. — 13.1.1937, Магілёў, НКВД], архівіст. З сям’і рабочага. У 1919—22 служыў у Чырвонай арміі. Уступіў у ВКП(б). Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту старшы навуковы супрацоўнік Цэнтральнага архіва НКВД БССР. Арыштаваны 23.8.1937. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 6.12.1937 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 5.11.1957. Асабовая справа І. № 4390-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.