Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КАВЕРЫН Валяр’ян Цімафеевіч
[1893, Масква — ?], педагог. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту загадчык кафедры Магілёўскага педагагічнага інстытута. Арыштаваны 24.6.1941. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 28.2.1942 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Магілёўскага абл. суда 25.5.1957. Асабовая справа К. № 2669-СН захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.