Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ДЗЯДУШЫК Сцяпан Ільіч
[1893, в. Новая Воля (?) Гродзенскай губ., цяпер Гродзенская вобл. (?) — 22.12.1937, Масква, НКВД], ?. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту беспрацоўны. Арыштаваны 20.11.1937 у Маскве па адрасе: Дуброўка, Кааператыўныя дамы, к. 2, кв. 80. Асуджаны камісіяй НКВД СССР 13.12.1937 за «шкодніцкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 14.8.1961. Асабовая справа Д. 65843 захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.