Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КАРМАНСКІ Іосіф Андрэевіч 

КАРМАНСКІ Іосіф Андрэевіч

[1893, в. Канстанцінава Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — 10.11.1937, Ленінград, НКВД], службовец. У 1919 уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. нам. кіраўніка трэста «Лендзяржторф», дырэктар Усесаюзнага інстытута механізацыі торфаздабычы. Арыштаваны 21.10.1937 у Ленінградзе па адрасе: вул. Слуцкага, д. 5, кв. 11. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 3.11.1937 за «здраду радзіме» і «контррэвалюцыйную шкодніцкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Ленинградский мартиролог.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".