Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ГРАЗДЗЕНЯ Антон Іванавіч
[1893, в. Дабраволя Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ, цяпер Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл. — 5.11.1937, Томск, НКВД], лекар. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Бундзюрскай бальніцы. Арыштаваны 8.9.1937 у пас. Бундзюры Чаінскага р-на Томскай вобл. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 18.10.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай паўстанцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 21.11.1958.
Кр.: Книга памяти томичей.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.