Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ДРУСКОЎСКІ Адам Генрыхавіч
[1892, Яраслаў Усходне-Галіцкага пав. Аўстра-Венгрыі, цяпер Польшча — ?], педагог. З мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык БДУ. Арыштаваны 28.6.1930 у Мінску па адрасе: вул. 2-я Шпітальная, д. 14, кв. 1. Асуджаны «тройкай» НКВД 14.10.1930 за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 3.11.1989. Асабовая справа Д. № 29874-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.