Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ГРАЧАНІК Аляксандр Іванавіч
[1892, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва — 14.6.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], педагог, вайсковец. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту камбрыг, старшы выкладчык кафедры тактыкі ваеннай акадэміі механізацыі і матарызацыі Чырвонай арміі. Арыштаваны 10.3.1938 у Маскве па адрасе: Патапаўскі зав., д. 9/11, кв. 34. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 14.6.1938 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 4.2.1956.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.