Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ЖАРЫН Парфірый Федасеевіч 

ЖАРЫН Парфірый Федасеевіч

[1892, в. Логавіна Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. — 28.5.1938, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту начальнік участка № 10 супрацьпаветранай абароны Краснапрэсненскага раёна Масквы. Арыштаваны 27.2.1938 у Маскве па адрасе: вул. Красная Прэсня, д. 30, кв. 16. Асуджаны камісіяй НКВД СССР 17.5.1938 за «шпіёнскую дзейнасць на карысць Германіі» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 27.4.1959. Асабовая справа Ж. № 61076 захоўваецца ў ДА РФ.

Кр.: Бутовский Полигон.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".