Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ДАМІНІКОЎСКІ Міхаіл Адольфавіч 

ДАМІНІКОЎСКІ Міхаіл Адольфавіч

[1892, в. Барацькоўшчына Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі (?) р-н Гродзенскай вобл. — 1.11.1938, Севастопаль, НКВД], вайсковец. З бел. рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). (1918). Удзельнік грамадзянскай вайны (камісар). Падчас арышту начальнік гідраграфічнага аддзела Чарнаморскага флота (Севастопаль). Арыштаваны 13.10.1937. Асуджаны 1.11.1938 як «удзельнік ваенна-фашысцкай змовы» да ВМП. Расстраляны. Адначасова да 5 гадоў пазбаўлення волі была прыгаворана жонка Д. Рэабілітаваны 28.9.1957 Ваеннай коллегией Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Д. № П-7366 захоўваецца ў архіве УКГБ Гродзенскай вобл.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".