Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ІСАКОВІЧ Арсень Герасімавіч
[1891, мяст. Дзісна Віленскай губ., цяпер горад Міёрскага р-на Віцебскай вобл. — 19.12.1937, Масква, НКВД], вайсковец. З бел. мяшчанскай або дваранскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту палкоўнік, выкладчык тактыкі на курсах «Выстрал» Чырвонай арміі. Арыштаваны 13.9.1937 у Броніцах Маскоўскай вобл. па адрасе: вул. Савецкая, д. 67. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 13.12.1937 за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 8.1.1959. Асабовая справа І. № П-60135 захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.