Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КЛЯЎКО Яфім Іванавіч
[1891, в. Вугалец Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н, Мінскай вобл. — ?], інжынер-геолаг. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Беларускім дзяржаўным праектным інстытуце. У час вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 21.8.1944 у Мінску па адрасе: вул. Пуліхава, д. 24, кв. 1. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 30.6.1945 як «памагаты нямецкіх акупантаў» і за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Унжэнскі канцлагер НКВД Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда СССР 20.4.1955. Асабовая справа К. № 5943-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 1, с. 497]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.