Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КАЛЕНЧЫЦ Рыгор Данілавіч
[1891, в. Веpаб’евічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі p-н Мінскай вобл. — ?], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту дырэктар Слуцкага педагагічнага тэхнікума (вучылішча). Арыштаваны 10.10.1933 у Слуцку па адрасе: вул. К. Лібкнехта, д. 67. Асуджаны 26.12.1933 як «член Слуцкага філіяла нацыянал-паўстанцкай дывеpсійна-шпіёнскай арганізацыі БНЦ» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Далёкаўсходні канцлагер НКВД Хабараўскага краю. 21.10.1934 тэрмін зняволення К. быў зменшаны да 3 гадоў і яго павінны былі выслаць на Поўнач, але 28.11.1934 ён быў вызвалены. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 9.11.1960. Асабовая справа К. № 12875-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.