Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ВОЛЬНІК Людвік Казіміравіч
[1889, в. Слесін, Паморскага ваяв., цяпер Польшча — ?], службовец. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. бургамістр Баранавічаў. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 29.9.1939. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 4.9.1940 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Сібірскі (?) канцлагер НКВД Новасібірскай вобл. Вызвалены 2.9.1941. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 31.7.1989. Асабовая справа В. № 9472-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.