Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ІВАНОЎСКІ Антон Людвігавіч 

ІВАНОЎСКІ Антон Людвігавіч

[1888, мяст. Крошын Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 10.12.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. У 1918 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік Упраўлення рабоча-сялянскай міліцыі Карэльскай АССР. Арыштаваны 6.9.1937 у Петразаводску. Выключаны з ВКП(б) у сувязі з арыштам. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 2.12.1937 за «спробу правядзення тэрарыстычных актаў» і «ўдзел у контррэвалюцыйнай шпіёнскай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Ленинградский мартиролог.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".