Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КРАМЕР Шлем Іоселевіч
[1886, Скідзель Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскага р-на — ?], уладальнік кававай фабрацы ў Скідзелі. З купечаскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Арыштаваны 16.3.1940. Асуджаны 26.8.1940 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна-небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Вызвалены 18.9.1941, верагодна, па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 5.10.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа К. № П-11037 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў
[Паводле кнігі: т. III, кн. 1, с. 508–509]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.