Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ВІШНЕЎСКІ Вітольд Францавіч 

ВІШНЕЎСКІ Вітольд Францавіч

[1885, Магілёўская (?) губ., цяпер Магілёўская вобл. — 20.11.1937, Уфа, НКВД], медык, вайсковец. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Апошняе месца работы — урач санітарнай часці НКВД Башкірскай АССР. Арыштаваны 15.10.1937. Асуджаны камісіяй НКВД СССР за «антысавецкую агітацыю і ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 14.1.1958.

Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий республики Башкортостан.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".