Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ЗІМНІЦКІ Аляксандр Вікенцевіч
[1883, хут. Несцяроўка Віленскай губ. — ?], службовец. З сялянскай сям’і. Да арышту ўпраўляючы маёнткам Янушава (Дзісенскі пав.) памешчыцы Паўлючовай. Арыштаваны 24.9.1939. Асуджаны 25.1.1941 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна-небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.4.1994 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа З. № П-20840 захоўваецца з фотаздымкам у архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.