Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КАХЕЛЬНІК Пётр Макеевіч
[1883, Стары Быхаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Быхаў Магілёўскай вобл. — ?], журналіст. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту супрацоўнік Быхаўскага аддзялення сувязі. Арыштаваны 23.11.1937. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 14.12.1937 за «шпіёнскую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 29.10.1957. Асабовая справа К. № 4086 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.