Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КОРСАК Станіслаў Ксавер’евіч
[1883, в. Колтава Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 27.11.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям’і. Падчас арышту загадчык бюро агульнага машынабудавання Кіраўскага завода. Арыштаваны 22.9.1937 у Ленінградзе па адрасе: пр. 25-а Кастрычніка, д. 148, кв. 79. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 22.11.1937 за «контррэвалюцыйную шпіёнскую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 1, с. 502]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.