Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ГАЎРЫЛЕНКАЎ Сямён Пятровіч 

ГАЎРЫЛЕНКАЎ Сямён Пятровіч

[1880, мяст. Дрыбін Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 29.11.1937, Масква, НКВД], медык. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную медыцынскую адукацыю. Працаваў фельчарам. Падчас арышту пенсіянер, інвалід 2-й групы. Арыштаваны ў 1937 у Маскве па адрасе: вул. 2-я Ізвозная, д. 36б, пакой 72. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 23.12.1937 як «падазроны ў шпіёнскай дзейнасці» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 11.10.1956. Асабовая справа Г. № 39903 захоўваецца ў ДА РФ.

Кр.: Бутовский Полигон.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".