Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ДЫМАН Уладзімір Лаўрынавіч 

ДЫМАН Уладзімір Лаўрынавіч

[1875, Мінская губ., цяпер Мінская (?) вобл. — 21.10.1929, Масква, НКВД], службовец. З бел. сям’і. Падчас арышту член праўлення патронна-трубачнага трэста СССР. Арыштаваны 14.5.1928 у Маскве. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 21.10.1929 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі і шпіянаж» да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Ваганькаўскіх могілках. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда СССР 16.1.1989.

Кр.: Расстрельные списки: Ваганьковское кладбище. 1926—1936. М., 1995.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".