Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ГЕРЦЫК Ілья Якаўлевіч
[1872, Мінск — 21.7.1938, Акцюбінск, ГУЛАГ], навуковец, брат Абрама Герцыка. З мяшчанскай сям’і. Быў членам Бунда. Падчас арышту дацэнт БДУ. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 2.3.1931. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР ад 23.7.1931 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «шкодніцтва» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Загінуў у адным з канцлагераў НКВД Казахскай ССР (?). Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 11.10.1957. Асабовая справа Г. № 11457-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.