Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ГЕРЦЫК Абрам Якаўлевіч
[16.5.1883, Мінск — ?], службовец, брат Ільі Герцыка. З мяшчанскай сям’і. Падчас арышту галоўны бухгалтар Цэнтрбелсаюза. Арыштаваны 29.11.1924 у Мінску па адрасе: вул. Новамаскоўская, д. 21, кв. 5. Асуджаны асобай нарадай пры АДПУ 30.1.1925 за «антысавецкую дзейнасць» да 3 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Краснаярскі канцлагер (Канск). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 8.11.1989. Асабовая справа Г. № 28686-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.