Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КОЎШ (КРАТОВІЧ) Зоя Аляксандраўна
[16.4.1911, Люблін, Польшча — кастр. 1994, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва], грамадская дзяячка, юрыст. Скончыла Віленскую беларускую гімназію (1929), юрыдычны ф-т Віленскага ун-та. Падчас нямецкай акупацыі працавала юрысконсультам Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Летам 1944 выехала ў Германію, жыла ў Берліне. У 1947 арыштавана савецкай дзяржбяспекай, знаходзілася пад следствам у Мінску. З савецкіх канцлагераў вярнулася ў другой палове 1950-х г., жыла ў Вільні. У пачатку 1960-х г. выйшла замуж за былога палітвязня Кратовіча. Аўтар успамінаў.
Літ.: Луцкевіч Л. Развітанне з сяброўкай // Беларус. 1994. № 418.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.