Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ЖУРАЎЛЁЎ Іван Герасімавіч 

ЖУРАЎЛЁЎ Іван Герасімавіч

[15.1.1898, в. Непацягава, цяпер Гаўрыла-Пасадскі (?) р-н Іванаўскай вобл., Расія — 22.8.1938, Масква, НКВД], дзяржаўны дзеяч. З сялянскай сям’і. У 1918 уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. нам. старшыні СНК БССР; дэлегат XVII з’езда ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 13.11.1937 у Мінску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 22.8.1938 як «член антысавецкай трацкісцкай арганізацыі» і за «падрыўную шкодніцкую работу» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Адначасова выключаны з партыі. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 17.11.1956. Асабовая справа Ж. № 8168-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".