Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ДАБРАВОЛЬСКІ Аляксандр Мікалаевіч 

ДАБРАВОЛЬСКІ Аляксандр Мікалаевіч

[14.5.1895, в. Абрубы Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл. — 23.1.1938, Слуцк, НКВД], педагог, верагодна, брат Івана Дабравольскага і Усціна Дабравольскага. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі 1-й СШ Слуцка Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 26.8.1937 у Слуцку па адрасе: вул. Вечарневіча, д. 14. Асуджаны 7.12.1937 «тройкай» НКВД як «палітычны эмігрант і агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 9.5.1957. Асабовая справа Д. № 10288-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".