Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КАЛОДКА Аляксандр 

КАЛОДКА Аляксандр

[14.12.1911, в. Церабостынь Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 15.11.1985, Мельбурн, Аўстралія], бел. грамадскі дзеяч, юрыст. Скончыў юрыдычны ф-т Віленскага у-та. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у грамадзянскай адміністрацыі на Маладзечаншчыне, у Ашмянах, Вілейцы. Прымаў удзел у бел. нацыянальным антынацысцкім падполлі. У сак. 1943 арыштаваны нямецкай паліцыяй. Знаходзіўся ў зняволенні ў вілейскай і мінскай турмах, пазней вывезены ў канцлагер у Германію. У пасляваенны час выехаў у Аўстралію, жыў у Мельбурне. У газеце «Беларус» (Нью-Ёрк, ЗША) і часопісе «Беларуская думка» (Саўт-Рывер, ЗША) друкаваў успаміны пра часы нямецкай акупацыі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Літ.: Катковіч А., Катковіч-Клентак В. Успаміны. Беласток, 1999.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".