Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ВРОНСКАЯ Ганна Міхайлаўна
[12.6.1906, Барысаў Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], педагог, жонка Георгія Ерафеева. З сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай у Мінскай СШ № 14. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана 8.8.1938 у Мінску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 35, кв. 25 (?). Асуджана 8.10.1938 як «член сям’і асуджанага ўдзельніка контррэвалюцыйнай фашысцкай арганізацыі» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 9.4.1957. Асабовая справа В. № 10312-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.