Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ЖОРАЎ Ісак Саламонавіч 

ЖОРАЎ Ісак Саламонавіч

[11.5.1898, Магілёў — 1976], вучоны, адзін з заснавальнікаў савецкай анестэзіялогіі. Доктар медыцынскіх навук (1937), прафесар (1938). Скончыў Маскоўскі ун-т (1921) і працаваў у ім да 1929. З 1929 рэктар Кубанскага медыцынскага інстытута. У 1937—41 і 1945—73 загадчык кафедры ў 1-м Маскоўскім медыцынскім інстытуце. У 1941—45 на фронце, у партызанах, ва ўпраўленні франтавога эвакуацыйнага пункта 1-га Беларускага фонту. У пачатку 1950-х г. арыштаваны органамі МДБ, вызвалены ў 1953.

Літ.: БелЭН, т. 3.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".