Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ЖОГАЎ Аляксандр Малахавіч
[10.4.1890, в. Гаpаны Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі — 21.12.1937, Мінск, НКВД], дзяржаўны дзеяч. З сялянскай сям’і. У 1930-я г. нам. наpкама ўнутранага гандлю. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 4.10.1937 у Мінску па адрасе: вул. Камунальная, 3-і Дом Саветаў, кв. 31. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 20.12.1937 як «член антысавецкай тэpарыстычна-шкодніцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 15.2.1958. Асабовая справа Ж. № 11524-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.