Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КАСТРАВІЦКІ Апалінары
[?, магчыма, у Лідскім пав. Віленскай губ. — ?], бел. шляхціц, удзельнік паўстання 1863—64 (нейкі землеўладальнік К. ўпамінаецца ў паказаннях студэнта В. Пілецкага ў Вільні). Пасля паражэння паўстання яго маёнтак Дарашковічы пад Навагрудкам быў канфіскаваны. Ратуючыся ад рэпрэсіяў, К. разам з сям’ёй эміграваў у Італію. 26.8.1880 у Рыме ў яго нарадзіўся ўнук — Гіём Альберт Уладзімір Аляксандр Апалінары Кастравіцкі, які ў гонар свайго дзеда абраў творчы псеўданім Гіём Апалінэр і стаў славутым авангардысцкім франц. паэтам, празаікам, драматургам, эсэістам, тэарэтыкам мастацтва.
Лiт.: Великие писатели ХХ века. М., 2002.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.