Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » ЯРЭМІЧ Фабіян 

ЯРЭМІЧ Фабіян

[20.1.1891, в. Дулеўцы Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл. — 26.6.1958, Вільня], паліт. дзеяч, рэдактар. Удзельнік 1-га Усебеларускага з’езда ў снеж. 1917 у Мінску. У 1922—28 быў дэпутатам польскага сейма. Належаў да правага крыла нацыянальна-вызваленчага руху Зах. Беларусі. Разам з В.Рагулем стварыў у Вільні партыю «Беларускі сялянскі саюз» (1925—28), быў членам БНК, рэдагаваў газ. «Сялянская ніва». За паліт. дзейнасць пераследаваўся польскімі ўладамі, арыштоўваўся. У гады 2-й сусветнай вайны знаходзіўся на акупаванай немцамі тэрыторыі, працаваў у грамадзянскай адміністрацыі Мінска і Барысава. Удзельнічаў у II Усебеларускім кангрэсе (1944). У другой палове 1940-х — першай палове 1950-х г. знаходзіўся ў папраўча-працоўным лагеры.

Тв.: Прамовы дэпутатаў беларускага пасольскага клюбу ў Польскім сойме. Вільня, 1924.

Літ.: Платонаў Р. Перед крутым поворотом: Тенденции в политической и духовной жизни Беларуси (1925—1928): Отражение времени в архивных документах. Мн., 2001; Ёрш С. «Дзядзька Ярэміч»: 10 гадоў ГУЛАГу за патрыятызм//Наша слова, 1995, 19 крас.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".