Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » ШКЯЛЁНАК Мікалай Мікалаевіч 

ШКЯЛЁНАК Мікалай Мікалаевіч

[1899, Дзісенскі пав. Віленскай губ. — 1947, НКВД], юрыст, гісторык. Скончыў юрыдычны ф-т Віленскага ун-та. Кіраваў бел. студэнцкай арганізацыяй. У 1936 далучыўся да бел. нацыяналістычнага руху, у 1940 пасяліўся ў Берліне, супрацоўнічаў з газ. «Раніца», потым быў яе рэдактарам. У 1942 накіраваны ў Мінск на работу ў Генеральны камісарыят. У 1943 увайшоў у склад БЦР, першы віцэ-прэзідэнт БЦР. Адзін з арганізатараў 2-га Усебеларускага кангрэса, на якім выступіў з асноўным дакладам. Выехаў у Берлін, дзе ўзначаліў калегію Рады БЦР. У 1946 арыштаваны ў Польшчы і прывезены ў Мінск. Расстраляны.

Тв.: У трохсотыя ўгодкі сьмерці Вялікага Канцлера Льва Сапегі // Гадавік Беларускага Навуковага Таварыства. Вільня. 1933. Кн. 1; асобнае выд. — Вільня, 1933; перавыданне — Спадчына. 1991, № 1.

Літ.: Соловьев А. Белорусская Центральная рада. Создание, деятельность, крах. Мн., 1995. С. 174; Вяртаньне БНП.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".