Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » ЧАТЫРКА Міхал 

ЧАТЫРКА Міхал

[1883, мяст. Любча Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — пасля 1939, Краснаярскі край, ГУЛАГ], педагог. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю, Віленскі педагагічны інстытут (матэматычны ф-т). Настаўнічаў на Навагрудчыне (в. Сенна, мяст. Мір, Навагрудак). З 1924 працаваў у Навагрудскай настаўніцкай гімназіі. У яго хаце хаваліся тыя, каго шукала паліцыя, — пераважна камсамольцы. Ч. праводзіў іх праз мяжу на савецкі бок. Пасля закрыцця польскімі ўладамі ў 1934 гімназіі пераведзены ў Зах. Польшчу (Цеханув). Пасля вер. 1939 вярнуўся ў Любчу. Арыштаваны НКВД. Загінуў у лагеры.

Літ.: Чэмер А. [Анішчык А.] Наваградская Беларуская Гімназія. Вільнюс, 1997.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".