Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » ЦВЯЧКОЎСКІ Антон Станіслававіч
[псеўданім: А.Кумша; в. Шальчыны Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл. — 16.4.1974, Вільня], бел. рэлігійны дзеяч, пісьменнік, педагог. Выхаванец бел. айцоў марыянаў з Друйскага кляштару. Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі, адкуль быў выключаны за бел. патрыятызм. Высланы з Вільні ў этнічную Польшчу. Друкаваўся ў час. «Шлях моладзі», газ. «Крыніца». У 1939 вярнуўся на Бацькаўшчыну. Падчас нямецкай акупацыі працаваў настаўнікам у Вільні, служыў перакладчыкам, працаваў у бел. адміністрацыі ў Паставах. Да лета 1944 быў у складзе рэдакцыі час. «Беларус на варце». Выехаў у Германію, жыў у Кёнігсбергу. Праўдападобна, што арыштаваны бальшавікамі ў 1945. Асуджаны на 20 гадоў зняволення, быў на Калыме. На Радзіму вярнуўся ў сярэдзіне 1950-х г.
Літ.: Ёрш С. Адысэя Антона Цвячкоўскага // Наша ніва, 2002, 27 вер.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.