Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » ТРУСЕВІЧ Станіслаў Станіслававіч
[псеўданім: Казімір Залеўскі; 1870, в. Вераскава Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — 25.8.1918, Масква], удзельнік рэвалюцыйнага руху, публіцыст. Вучыўся ў Варшаўскім ветэрынарным інстытуце, з якога выключаны ў 1889 за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. У 1891—92 вёў агітацыю сярод настаўнікаў і сялян Навагрудскага, Лідскага, Слуцкага пав. Арыштаваны. Жыў у Мінску пад наглядам паліцыі. У 1894 пад яго кіраўніцтвам створана Мінская сацыял-дэмакратычная арганізацыя. Адзін з заснавальнікаў Рабочага саюза Літвы, Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы. У 1900 дэлегат Парыжскага кангрэса 2-га Інтэрнацыянала. Неаднаразова арыштоўваўся і ссылаўся. З 1906 у эміграцыі. У 1911 у зборнiку «Общественное движение в России в начале ХХ в.» (Кн. 7, т. 4, ч. 2) апублікаваў артыкул «Национальное движение», дзе прывёў звесткі пра бел. культуру. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 вярнуўся ў Расію. У 1917—18 загадчык аддзела газ. «Известия ВЦИК», рэдактар час. «Вестник жизни». Публікаваўся ў газ. «Правда». Аўтар брашуры «Искусство и пролетариат» (1918) і артыкулаў, дзе аналізаваў ролю творчай інтэлігенцыі ў рэвалюцыйным руху.
Лiт.: Корнилович Э.А. Старейший профессионал // Корнилович Э.А. Люди революционного подвига. Мн., 1985; ЭГБ, т. 6-1.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.