Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » ТАЧЫЦКІ Іван Герасімавіч
[12.8.1895, в. Брусы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — 4.3.1938, Мінск, НКВД], глебазнавец. Брат А.Тачыцкага. У 1925 скончыў Горацкі сельскагаспадарчы інстытут. Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, кіраўніком аддзела ў Інстытуце аграглебазнаўства і ўгнаенняў БелАН. Арыштаваны 31.10.1937. Прыгавораны 15.2.1938 да расстрэлу. Рэабілітаваны 6.9.1957.
Кр.: НАРБ, ІКР.
Літ.: Возвращенные имена.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.