Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » СУШЫНСКІ Язэп Францавіч 

СУШЫНСКІ Язэп Францавіч

[май 1885, в. Юроны Дрысенскага пав. Віцебскай губ. — 1967, Мінск], мемуарыст, хімік, мовазнавец, педагог. Скончыў Пецярбургскі ун-т. Член БСГ. Блізкі знаёмы Я.Купалы, першая сустрэча з якім адбылася на кватэры Б.Эпімах-Шыпілы ў Пецярбургу. У 1921—26 працаваў у розных установах Наркамасветы БССР. Потым у Інбелкульце. У 1929—30 у Інстытуце мовазнаўства БелАН, займаўся распрацоўкай бел. навуковай тэрміналогіі. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Па пастанове калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 высланы ва Уфу тэрмінам на 5 гадоў. Пастановай Асобай нарады ад 25.7.1935 тэрмін зняволення падоўжаны. Рэабілітаваны 15.11.1957. Па вяртанні ў Мінск выступаў у друку і публічна з успамінамі пра Я.Купалу, грамадска-культурнае жыццё беларусаў у Пецярбургу да 1917. Рукапіс успамінаў С. захоўваецца ў Літаратурным музеі Я.Купалы.

Тв.: Сябар вялікага таленту // Чырвоная змена. 1962, 26 чэрв.; Купала ў Пецярбурзе // Полымя. 1967, № 3;

Лiт.: Янка Купала: Энцыкл. даведнік. Мн., 1986; Возвращенные имена.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".