Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » СУПРУН Васіль Рыгоравіч
[нар. 10.3.1926, в. Глоўсевiчы Слонімскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Слонiмскі р-н Гродзенскай вобл.], паэт, краязнавец, археолаг. Скончыў тры курсы Слонiмскай настаўнiцкай семiнарыi (1944). З 1944 да 1947 працаваў дырэктарам i настаўнiкам у школах вёсак Мiжэвiчы i Глоўсевiчы Слонiмскага р-на. У маі 1946 разам з сябрамi М.Ракевiчам, М.Чыгрынам, А.Гардзейкам i iншымі стварыў у Слонiме бел. патрыятычную падпольную групу «Чайка». Арыштаваны 6.6.1947. Амаль паўгода знаходзіўся ў баранавiцкай следчай турме «Крывое кола» i мінскай «амерыканцы». 21.11.1947 Ваенны трыбунал войскаў МУС Беларускай акругi ў Мінску паводле артыкулаў 63-1 i 76 КК БССР (здрада радзiме i антысавецкая агiтацыя) асудзiў С. на 25 гадоў пазбаўлення волi i 5 гадоў паражэння ў правах з канфiскацыяй маёмасцi. Пакаранне адбываў у лагерах Iнты i Варкуты. У зняволенні падтрымлiваў тайную мiжлагерную перапiску з паэтэсай Л.Генiюш. Вызвалены паводле рашэння Камiсii Вярхоўнага Савета СССР ад 16.6.1956 са зняццём судзiмасцi i з дазволам вярнуцца ў Беларусь. У Слонiм вярнуўся ў снеж. 1956, дзе адразу быў узяты на спецулiк з забаронай працаваць па спецыяльнасцi. Вымушаны быў пакiнуць Слонім; працаваў будаўніком. З 1963 праводзіў даследаванні археалагічных помнікаў. З 1968 навуковы супрацоўнiк Брэсцкага абл. краязнаўчага музея. У 1969 скончыў гістарычны ф-т Мінскага педагагічнага інстытута. Нягледзячы на перашкоды, у канцы 1980-х г. здолеў прабіцца ў друк са сваёй палiтычнай паэзiяй. На пенсii з 1986. Член СП Беларусі з 1995. Жыве ў Слонiме. Не рэабілітаваны.
Тв.: Крык: Вершы. Мн., 1993; Рэха абуджаных дзён: Вершы. Мн., 1994; За смугою часу: Даследаваннi i меркаваннi. Мн., 1994; Незабыўныя «ксiвы»: Вершы з падпольнай канцлагернай перапiскi з Ларысай Генiюш. Гродна, 1998; Жыць для Беларусi: Вершы. Мн., 1998. Дзеі над Шчарай (з гісторыі зямлі Слонімскай). Слонім, 2000.
Лiт.: Усё застаецца людзям // Беларуская мiнуўшчына. 1997, № 4; Археалогія і нумізматыка Беларусі; Антысавецкія рухі.
[Паводле кнігі: т. II, с. 249–251]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.