Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » СУБАЧ Ян 

СУБАЧ Ян

[Іван Сямёнавіч; 1912, в. Субачы Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл. — 1938 ?, ГУЛАГ ?], паэт. Разам з бацькамі апынуўся на тэрыторыі БССР, нелегальна перайшоўшы мяжу. Першыя публікацыі пачалі з’яўляцца ў 1929 (газ. «Чырвоная змена»). Пасля сканчэння школы з 1930 працаваў грузчыкам на кандытарскай фабрыцы «Камунарка». З 1932 быў членам Цэнтральнай літаратурнай студыі для маладых пісьменнікаў пры БелАПП. З вясны 1932 працаваў у аршанскай міжраённай газеце. У кастр. 1932 паехаў да П.Пруднікава ў Ленінград. З прычыны ад’езду з 1932 знікаюць публікацыі С. ў перыядычным друку. Уладкаваўся на працу грузчыкам у гандлёвым порце. З 1933 вучыўся на падрыхтоўчых курсах, потым на філалагічным ф-це Ленінградскага педінстытута імя А.Герцэна. У 1937 скончыў інстытут. Арыштаваны ў жн. 1937. Верагодна, памёр у лагеры.

Тв.: Песні грузчыкаў: Вершы. Мн., 1932 (сааўтар П.Буравей [П.Пруднікаў]); Электрастанцыя // Узвышша. 1931, № 3.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".