Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » СТАНКЕВІЧ Станіслаў Лявонавіч
[1886, в. Арляняты Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. — 3.2.1964, Вільня], паэт, выдавец. У 1903—19 жыў у Пецярбургу, працаваў у аптэках. З 1920 у Вільні. Супрацоўнічаў з Беларускім выдавецкім таварыствам. У 1926 адкрыў уласную бел. кнігарню. Разам з З.Верас выдаваў бел. адрыўныя календары. Публікаваўся ў перыядычным друку. З’яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў «Смех — не грэх» (1926), «З майго ваконца» (1928). Арыштаваны НКДБ 30.10.1945; асуджаны на 10 гадоў высылкі ў Пермскую вобл. Вярнуўся ў Вільнюс у 1954. Рэабілітаваны ў 1957. Напісаў аўтабіяграфічную паэму «Лявонава доля».
Літ.: Трацяк Я. «Аб якім тут Станкевічу гутарка?..» // ЛіМ. 1997, 29 жн.; Русак М. Справа № 528 // Рунь. 1999, 13 снеж.; Яе ж. Лявонава доля. Вільня, 2000; ЭГБ, т. 6-1.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.