Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » СЛАНЕЎСКІ Ігнат 

СЛАНЕЎСКІ Ігнат

[?, в. Сенна Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — 1970, Эйшышкіс, Літва], педагог, гісторык. У 1920-х г. скончыў Навагрудскую беларускую гімназію. Нелегальна перайшоў польска-чэхаславацкую мяжу. Вучыўся на гістарычным ф-це Карлава ун-та (Прага). Вярнуўшыся ў Зах. Беларусь, не мог знайсці працы па спецыяльнасці. У гады 2-й сусветнай вайны школьны інспектар у Карэлічах; арганізоўваў бел. школы. Арыштаваны пасля вайны. У зняволенні знаходзіўся ў Тайшэтлагеры. Пасля вызвалення вярнуўся ў Беларусь. Не знайшоўшы працы, перабраўся ў Літву.

Літ.: Чэмер А. [Анішчык А.] Наваградская Беларуская Гімназія. Вільнюс, 1997.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".