Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » САМОЙЛА Уладзімір Іванавіч
[псеўданімы: Владак з Казіміроўкі; Наглядчык; Сірыус; Суліма; Sulima; М. Чэмер; Ул. Чэмер; крыптанімы: Н.; С.; В.С.; Вл.С.; Ул.С.; В.С.-а; Ч-мр.; S; S-ик; Ars; 17(29).1.1878, Мінск — чэрв. 1941, Мінск (?), НКВД], публіцыст, філосаф-эстэтык, літаратуразнавец, паэт, празаік. Пасля сканчэння Мінскай гімназіі вучыўся ў Маскоўскім ун-це, у 1916 скончыў Петраградскі ун-т. У 1906 стаў адным з заснавальнікаў кніжнага таварыства «Мінчук». Спрыяў першым публікацыям твораў Я.Купалы. З 1918 жыў у Вільні. Выкладаў у розных навучальных установах. У 1918—22 быў рэдактарам-выдаўцом газ. «Виленская речь». Аўтар шматлікіх артыкулаў і эсэ, прысвечаных творчасці бел., зах.-еўрапейскіх, расійскіх пісьменнікаў. У 1922—27 быў адным з вядучых публіцыстаў у зах.-бел. друку. Пасля разгрому БСРГ адышоў ад актыўнага ўдзелу ў грамадска-паліт. жыцці. Публікаваў працы пераважна культуралагічнай тэматыкі. На пачатку 1930-х г. працаваў бібліятэкарам Беларускага музея імя І.Луцкевіча. Арыштаваны савецкімі ўладамі ў кастр. 1939. Этапаваны ў Мінск (?), расстраляны.
Тв.: Праф. Здзяхоўскі аб беларускай душы. Вільня, 1924; Які «Самаўрад» гатуе Беларускаму народу Польская рэспубліка? Вільня, 1924; «Nowy» i «najnowszy» kurs polityki polskiej w sprawie biaіoruskiej. Wilno, 1932; У кн.: Александровіч С.Х., Александровіч В.С. Беларуская літаратура ХІХ — пачатку ХХ ст.: Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў. Мн., 1978.
Літ.: Бас І. Уладак з Казіміраўкі // Бас І. Падарожжа ў літаратурнае мінулае. Мн., 1971; Калинкович Н. Как дань глубокого уважения… // Неман. 1979, № 11; Александровіч С.Х. Уладзімір Самойла — даследчык паэзіі Янкі Купалы // Песні беларускай валадар. Мн., 1981; Конан У. Прарок у сваёй Айчыне: Ул.Самойла, 1878—1941 // Вяртання маўклівая споведзь: постаці творцаў беларускай гісторыі ў кантэксце часу. Мн., 1994; БП, т. 5; ЭГБ, т. 6-1.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.