Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » РЫБАЛТОЎСКІ Казімір 

РЫБАЛТОЎСКІ Казімір

[1909 — 24.7.1943, гестапа], рыма-каталіцкі святар, грамадскі дзеяч. З 1931 вучыўся ў Пінскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Пасля сканчэння вучобы пасвечаны ў святары. Душпастырскую дзейнасць распачаў вікарыем у в. Камень Івянецкага дэканата. У гады 2-й сусветнай вайны ўдзельнічаў у бел. нацыянальна-рэлігійным жыцці. Арыштаваны і расстраляны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі.

Літ.: Гарбінскі БРД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".