Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » РАФАЛЬСКІ Міхаіл Фадзеевіч 

РАФАЛЬСКІ Міхаіл Фадзеевіч

[1889, Кіеў — 1937, Мінск, НКВД], рэжысёр яўрэйскага тэатра, педагог. З 1908 вучыўся ў драматычнай школе кіеўскага таварыства «Салаўцоў». Працаваў акцёрам у тэатрах Кіева, Харкава, гастраляваў у Мінску і Віцебску. У 1921 з аматараў арганізаваў у Мінску яўрэйскую тэатральную трупу, на базе якой была створана яўрэйская секцыя Беларускай драматычнай студыі ў Маскве. З 1922 кіраўнік гэтай секцыі. З 1926 кіраўнік Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР. Стварыў і ў 1933—35 узначальваў студыю пры тэатры. Паставіў спектаклі: «На пакаянным ланцугу» І.Перэца (1926), «Ботвін» А.Вевюркі (1928), «Глухі» Д.Бергельсона (1929), «На 62-м участку» І.Дабрушына (1931), «Бойтра» М.Кульбака (1937). Народны артыст Беларусі (1934). Член ЦВК БССР (1935—37). Арыштаваны і расстраляны ў 1937. Рэабілітаваны пасмяротна.

Літ.: Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мн., 2000; ЭЛіМБел, т. 4.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".